Алег Трусаў

  1. home
  2. Author
  3. Алег Трусаў
Алег Трусаў

6 Published BooksАлег Трусаў

Нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакавіку 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.